БЕЛ Ł РУС

Беларусаў эвакуявалі са Шры-Ланкі, дзе бушуе цыклон

3.12.2025 / 12:12

Nashaniva.com

Беларусы былі сярод выратаваных вайскоўцамі Індыі, што эвакуіравалі замежнікаў са Шры-Ланкі.

Фота: Indian Air Force

Ваенна-паветраныя сілы Індыі правялі аперацыю па эвакуацыі замежных грамадзян са Шры-Ланкі, якая моцна пацярпела ад трапічнага цыклону. Паводле паведамлення The Economic Times, сярод выратаваных ёсць і грамадзяне Беларусі.

Усяго індыйскія ВПС эвакуявалі 57 чалавек, уключна з 10 дзецьмі, а таксама цяжарнымі жанчынамі і цяжкапараненымі.

Шры-Ланка знаходзіцца ў стане надзвычайнай сітуацыі пасля таго, як трапічны цыклон «Дзітва» выклікаў беспрэцэдэнтныя паводкі і разбуральныя апоўзні па ўсёй краіне. На 3 снежня загінулых налічваецца больш за 400 чалавек, а колькасць зніклых без вестак перавышае тры сотні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула