БЕЛ Ł РУС

Сям'я Вані Сцяцэнкі збіраецца ехаць у клініку ў Дубай. Грошы ўжо ўсе прыйшлі

2.12.2025 / 23:26

Nashaniva.com

Учора стала вядома, што суму, якой не хапае на лячэнне 8‑гадовага Вані Сцяцэнкі, накіруюць на яго карысць з арыштаваных сродкаў падазраваных гродзенскіх блогераў, якіх абвінавачваюць у прысваенні сабраных грошай на свае ўласныя патрэбы. Як расказала выданню «Анлайнер» мама Вані Аляксандра, апошні перавод прыйшоў каля 17‑й гадзіны 1 снежня.

«Пакуль не верыцца. Няўжо сапраўды ўсё? Здаецца, што ўсё гэта сон», — усміхаецца мама.

Па словах Аляксандры, сям'я ўжо паўтара месяца займаецца паэтапным пераводам грошай у дубайскую клініку. Гэта дазволіць істотна паскорыць працэс афармлення дакументаў.

Ляцець на лячэнне Ваня зможа, хутчэй за ўсё, на наступным тыдні. У найбліжэйшыя дні сям'я будзе купляць квіткі. Спачатку дзіцяці трэба будзе здаць тэст на наяўнасць антыцелаў — чаканне вынікаў зойме 10‑12 дзён. Калі прыйдуць вынікі, можна будзе заказаць сам прэпарат.

«Але тое, што дзіця будзе знаходзіцца там, пад пастаянным наглядам, вельмі супакойвае. Усе гэтыя курткі і зімовы абутак даюцца Ваню цяжка. Спадзяюся, ужо пасля змены клімату яму будзе крыху лягчэй», — падзялілася Аляксандра.

Сям'я выказала вялікую падзяку ўсім, хто ўзяў удзел у зборы.

У васьмігадовага Вані Сцяцэнкі цяжкая генетычная хвароба — міядыстрафія Дюшэна. Неабходны хлопцу ўкол каштуе 2,9 мільёна даляраў.

Гэта другі такі маштабны збор, які ўдалося закрыць у Беларусі. Першы раз усю суму на апарат «Элевідзіс» сабралі Арцёму Пад'ялоўскаму ў студзені гэтага года.

Аднак проста цяпер адкрытыя яшчэ тры аналагічныя зборы.

Каму яшчэ трэба дапамога?

Арцёму Корбалю з Мазыра — хлопчыку ўжо споўнілася 10 гадоў. Цяпер ён вучыцца ў 4‑м класе звычайнай агульнаадукацыйнай школы. Хлопец любіць футбол, яго кумір — Крышціяну Раналду. Збор бацькі адкрылі ў жніўні, пакуль удалося сабраць менш за 5%.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от АРТЁМ КОРБАЛЬ*Миодистрофия Дюшенна* (@artemka_help.korbal)

На лячэнне збіраюць і для Ягора Ярмаловіча з Гродна. У канцы верасня хлопчыку споўнілася 9 гадоў, цяпер ён вучыцца ў 2‑м класе. На гэты момант сабрана крыху больш за 8%.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ЯРМОЛОВИЧ ЕГОР•МИОДИСТРОФИЯ ДЮШЕННА•СРОЧНЫЙ СБОР•БЕЛАРУСЬ•ГРОДНО (@egor_help_)

Данілу Дуку з Новалукомля 6 гадоў. З кожным днём яму ўсё складаней выконваць звычайныя дзеянні, таму бацькі вырашылі пакуль не аддаваць хлопчыка ў школу. На 5‑ы паверх дома, дзе жыве сям'я, самастойна падняцца Даня ўжо не можа. Пра дыягназ бацькі даведаліся толькі ў пачатку гэтага лета, а збор адкрылі ў сярэдзіне жніўня. Цяпер сям'я сабрала 17,52%.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Даниил Дук (@daniil_help__)

У Каці Вінаградавай з Кобрына спінальная мышачная атрафія II тыпу (СМА II тыпу). Адзіным шанцам на выратаванне жыцця Каці з'яўляецца прэпарат Zolgensma — адзін з самых дарагіх лекаў у свеце, кошт якога складае 1 817 500 даляраў ЗША. У снежні 2024 года пайшоў з жыцця бацька Каці, і мама змагаецца за жыццё дачкі ў адзіночку. Сабраць на гэты момант засталося 28,01% ад сумы.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Оксана Виноградова (@katy_vin_kbr)

Чытайце таксама:

Як жывуць сем'і, якія сабралі вялізныя грошы на выратавальны ўкол для дзіцяці

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны

Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы

Каментары да артыкула