БЕЛ Ł РУС

Расійскага касманаўта выключылі з экіпажа Crew 12. Ён фатаграфаваў дакументы SpaceX і вынес сакрэтную інфармацыю

2.12.2025 / 14:1

Nashaniva.com

Расійскага касманаўта Алега Арцем'ева выключылі з экіпажа Crew 12 за некалькі месяцаў да старту на МКС. Як паведаміў у Telegram-канале аналітык ракетных запускаў Георгій Трышкін, замест яго паляціць Андрэй Федзяеў, піша The Insider.

Крыніцы Трышкіна расказалі, што Арцем'ева выключылі за парушэнне рэжыму кантролю экспарту ITAR: касманаўт нібыта фатаграфаваў дакументацыю SpaceX, а потым «вынес з сабой у тэлефоне» сакрэтную інфармацыю.

У гутарцы з The Insider эксперт расказаў, што распачата міжведамаснае расследаванне:

«Мае кантакты пацвярджаюць, што факт парушэння быў і распачатая міжведамасная праверка. Зняцце з палёту за два з паловай месяцы да місіі без выразнага тлумачэння прычын — гэта хутчэй ускосная прыкмета, але паказальная. Уявіць сабе сітуацыю, у якой вопытны касманаўт можа ненаўмысна дапусціць такое грубае парушэнне, вельмі цяжка».

Трышкін расказаў таксама, што ў NASA не хочуць, каб пра скандал вакол Арцем'ева стала вядома.

Telegram-канал пра касманаўтыку «Юра, прости!» піша, што Арцем'еў, які праходзіў падрыхтоўку на базе SpaceX у Хотарне, штат Каліфорнія, быў адхілены на мінулым тыдні.

Касманаўт нібыта фатаграфаваў на тэлефон рухавікі SpaceX і іншыя ўнутраныя матэрыялы SpaceX, пасля чаго вывез матэрыялы з тэрыторыі базы.

54‑гадовы Алег Арцем'еў, паводле звестак з сайта Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына, здзейсніў тры палёты ў космас і правёў там агулам 560 сутак. З 2019 года — дэпутат Маскоўскай гарадской Думы, член «Адзінай Расіі».

Чытайце таксама:

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Беларусь можа адправіць у космас яшчэ адну касманаўтку

Стала вядома новае месца працы касмічнай турысткі Марыны Васілеўскай

Васілеўская расказала, як дзякуючы ёй моладзь адрываецца ад тэлефонаў і пачынае вучыцца

Каментары да артыкула