БЕЛ Ł РУС

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу

2.12.2025 / 7:51

Nashaniva.com

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура практычна вычарпаў магчымасці пакінуць краіну пад гарантыі бяспекі з боку ЗША пасля тэлефоннай размовы з Дональдам Трампам у канцы лістапада, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Фота: Pedro Mattey / Anadolu via Getty Images

Прэзідэнты размаўлялі 21 лістапада на фоне таго, як ЗША, нарошчваючы ціск на Венесуэлу, накіравалі ў Карыбскае мора ваенную эскадру на чале з найбуйнейшым у свеце авіяносцам «Джэральд Форд». Іх размова цягнулася каля 15 хвілін.

Падчас размовы Мадура, паводле даных трох крыніц Reuters, паведаміў Трампу, што гатовы пайсці ў адстаўку і пакінуць Венесуэлу, калі з яго і членаў яго сям’і будуць зняты санкцыі, а таксама ім будзе гарантаваная прававая амністыя. Таксама ён прасіў амніставаць каля ста чалавек з кіраўніцтва краіны.

Трамп, паводле слоў крыніц агенцтва, не згадзіўся на гэтыя ўмовы і даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў краіну. Гэты тэрмін скончыўся 28 лістапада, пасля чаго Трамп абвясціў у Truth Social аб закрыцці паветранай прасторы над Венесуэлай.

Паводле даных крыніц Reuters, адміністрацыя Мадура запытала яшчэ адну размову з Трампам, але дамоўленасці няма.

ЗША абвінавачваюць Венесуэлу і яе прэзідэнта ў патуранні наркатрафіку і рэгулярна наносяць удары па яе суднах, якія нібыта перавозяць наркотыкі. У Венесуэле адмаўляюць абвінавачанні і разглядаюць ціск ЗША як спробу змясціць Мадура.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай

Лукашэнка: Перадайце Мадура, што мы яго заўсёды ў Беларусі чакаем

У адміністрацыі Трампа абмяркоўваюць план па ліквідацыі прэзідэнта Венесуэлы

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна

Каментары да артыкула