БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў, што УСУ амаль цалкам зачысцілі Купянск ад расіян

1.12.2025 / 18:56

Nashaniva.com

Пра тое, што украінскім вайскоўцаў удалося амаль цалкам зачысціць горад Купянск у Харкаўскай вобласці ад расійскіх войскаў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у Парыжы на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Уладзімір Зяленскі

«Расія заяўляе, што захапіла Купянск, але мы амаль цалкам яго зачысцілі», — заявіў Зяленскі.

20 лістапада падчас паездкі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў войскі начальнік Генеральнага штаба УС РФ Валерый Герасімаў далажыў яму, што нібыта Купянск ужо цалкам пад кантролем расійскай арміі.

Чытайце таксама:

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Купянска

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?

Каментары да артыкула