БЕЛ Ł РУС

У Польшчы змяніліся правілы падачы заяў на часовы ДНЖ

1.12.2025 / 17:54

Nashaniva.com

З 1 снежня 2025 года дакументы на часовы ДНЖ у Польшчы (karta czasowego pobytu) трэба будзе падаваць на бланку новага ўзору. Змяніліся таксама патрабаванні да дадаткаў і фатаграфій, піша Most.

Фота: Most

Новыя фармуляры заявы і дадаткаў зацверджаныя пастановай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ад 25 лістапада 2025 года. Яны прыводзяцца проста ў тэксце пастановы. Таксама спампаваць іх можна тут.

Яны не тычацца тых, хто атрымлівае часовы ДНЖ па міжнароднай абароне.

Што гаворыцца пра фотаздымкі

Да заявы трэба прыкласці дзве фатаграфіі. Да іх выстаўляюцца наступныя патрабаванні:

Таксама ўдакладненыя правілы зняцця адбіткаў пальцаў.

Што будзе са старымі заявамі

Новыя правілы тычацца ўсіх, хто падае заявы з 1 снежня. Тыя, хто падаў іх раней, не павінны іх перапісваць.

Чытайце таксама:

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ

Беларускае дзіця ўпершыню атрымала фінскі ДНЖ не маючы пашпарта

«Ён проста птушачка ў спісе пагроз». У беларускага біятланіста забралі ДНЖ у Літве, прызнаўшы пагрозай для краіны

Каментары да артыкула