БЕЛ Ł РУС

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў

1.12.2025 / 17:44

Nashaniva.com

Пра тое, што суму, якой не хапае на лячэнне дзіцяці, накіруюць на яго карысць з арыштаваных сродкаў падазраваных, паведаміў Следчы камітэт.

Яўгенія Тарасенка і Міхаіл Драгун

Грошы збіраліся для васьмігадовага Вані Сцяцэнкі, у якога цяжкая генетычная хвароба — міядыстрафія Дюшэна. Неабходны хлопцу ўкол каштуе 2,9 мільёна даляраў.

4 лістапада стала вядома, што двух гродзенскіх блогераў, 37‑гадовую Яўгенію Тарасенку і 17‑гадовага Міхаіла Драгуна, затрымалі па падазрэнні ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Паводле звестак МУС, яны збіралі грошы, праводзячы розыгрышы прызоў з платным удзелам — за 10 рублёў. Блогеры заяўлялі, што амаль уся сума пойдзе на лячэнне дзіцяці. Але з сабраных 1,5 мільёна рублёў маме дзіцяці аддалі толькі каля 200 тысяч.

7 лістапада абодва блогеры былі адпушчаныя пад падпіску ад нявыездзе.

Супраць Тарасенкі і Драгуна завялі крымінальную справу па артыкуле «махлярства ў асабліва буйным памеры». Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер расследаванне крымінальнай справы, як паведаміў Следчы камітэт, працягваецца, а канчатковая прававая ацэнка дзеянням блогераў будзе дадзена па выніках следства.

Чытайце таксама:

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Новыя падрабязнасці забойства 27‑гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: стаў вядомы трагічны лёс яе маці

Каментары да артыкула