БЕЛ Ł РУС

На базе найноўшых ядзерных ракет у Расіі прагрымеў моцны выбух

28.11.2025 / 18:54

Nashaniva.com

На базе стратэгічных ракетных войскаў Расіі у Ясным Арэнбургскай вобласці, дзе знаходзяцца найноўшыя ракетныя комплексы «Авангард», адбыўся моцны выбух. Мясцовыя жыхары расказалі, што ў неба ўзнялося вялізнае воблака фіялетавага дыму, піша The Moscow Times.

Фота: t.me/ural56ru

Па словах сведак, прычынай магла стаць аварыя падчас запуску ракеты, якая нібыта развалілася ў паветры. Афіцыйных тлумачэнняў пакуль няма.

Мясцовыя службы паведамілі, што эвакуацыя не патрэбна і небяспекі для людзей няма — узровень шкодных рэчываў нібыта ў межах нормы. Улады Арэнбургскай вобласці гэта пацвярджаюць.

Космадром «Ясны» — адзін з 11 аб’ектаў у Расіі, адкуль запускаюць ракеты вялікай далёкасці, у тым ліку і з ядзернымі боегалоўкамі. З 2023 года тут праводзяць пераўзбраенне на новы шахтны комплекс «Авангард», якім раней ганарыўся Пуцін, заяўляючы, што ён «абнуляе» амерыканскую супрацьракетную абарону.

Інцыдэнт адбыўся на фоне праблем у адпраўленні «Саюза МС-28» з касмадрома Байканур 27 лістапада, дзе падчас запуску абвалілася абслуговая кабіна. Эксперты дапускаюць, што з-за гэтага старты касмічных караблёў «Саюз» і «Прагрэс» могуць быць прыпыненыя. Аднак у Раскосмасе сцвярджаюць, што пашкоджанні хутка ліквідуюць.

Чытайце таксама:

Як Ігналінская АЭС безвынікова спрабавала прадаць нявыкарыстанае ядзернае паліва

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў

«Арэшнік» нам патрэбны, а «Пасейдон» і «Буравеснік» — не. Лукашэнка — пра задачы для ВПК

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам

Пуцін пахваліўся выпрабаваннямі ракеты «з неабмежаванай далёкасцю»

Каментары да артыкула