БЕЛ Ł РУС

«Белавія» да лета набудзе некалькі самалётаў

28.11.2025 / 16:56

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» разглядае магчымасць набыць некалькі новых самалётаў да наступнага летняга сезона. Як паведаміў тэлеканалу «Першы інфармацыйны» міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, пасля таго, як з кампаніі былі знятыя санкцыі ЗША, гэтае пытанне цяпер актыўна прапрацоўваецца.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Па словах чыноўніка, перавозчыку паставілі задачу закупіць ад трох да пяці самалётаў, каб задаволіць рост попыту на палёты ў курортныя напрамкі.

Акрамя таго, «Белавія» плануе адкрыць каля 20 новых маршрутаў, у тым ліку разглядаюцца розныя кірункі ў Кітай.

Раней, яшчэ да змякчэння санкцый, авіякампанія ўжо набыла ў Гамбіі тры шырокафюзеляжныя Airbus A330, два з якіх ужо лётаюць, а трэці павінны ўвесці ў эксплуатацыю да лютага 2026 года.

Чытайце таксама:

«Белавія» запусціць рэгулярныя рэйсы ў В'етнам

«Белавія» аднаўляе чартарную праграму ў Туніс

«Белавія» падключылася да расійскай сістэмы авіяцыйнай сувязі

Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула