З 1 снежня падаражэюць цыгарэты
З 1 снежня ў Беларусі павышаецца цана на шэраг відаў цыгарэт. Паводле паведамлення Міністэрства падаткаў і збораў, падаражэюць некалькі дзясяткаў марак.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Большасць цыгарэт падаражэюць на 20 капеек, а марка Kent Crystal Blue — на 30 капеек. Найбольш папулярныя брэнды, такія як Pall Mall, Kent, Dunhill, Rothmans, Lucky Strike, таксама падаражэюць на 20 капеек.
Акрамя таго, у продажы хутка з’явяцца новыя віды цыгарэт — як імпартныя, так і вырабленыя на гродзенскай фабрыцы «Нёман».
Паколькі вытворцы і імпарцёры маюць магчымасць карэктаваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвую прадукцыю штомесяц, гэта падаражанне ў 2025 годзе далёка не першае.
Чытайце таксама:
Шары з кантрабандай з Беларусі даляцелі да Латвіі
У Беларусі збіраюцца забараніць рэкламу электронных цыгарэт
На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт