«Лідскае піва» выдала настольны каляндар на беларускай мове
Да 150‑годдзя завода «Лідскае піва» кампанія выпусціла абмежаваную серыю настольнага календара на беларускай мове. Гэта першая сумесная работа брэнда з праектам Yearee і першы падарункавы каляндар, які можа набыць любы ахвотны, піша Office Life.
Фота: «Лідскае піва»
У календары сабраныя кароткія нататкі і назіранні пра піваварства, прыемныя думкі і жыццёвыя парады — усё па-беларуску. Кожны лісток стварае новы настрой і прапануе свой эмацыйны акцэнт.
Акрамя таго, для кожнага месяца падабраныя незвычайныя кулінарныя ідэі: цікавыя спалучэнні прадуктаў і рэцэпты — ад галёнкі і соусаў да бірамісу і марозіва на аснове піва. Па QR-кодзе можна трапіць на відэарэцэпт і прыгатаваць страву дома.
Дызайн календара таксама нетрадыцыйны: у ім спалучаюцца аўтарскія ілюстрацыі і сучасныя фота, многія з якіх зрабілі супрацоўнікі прадпрыемства. У календары ёсць і гісторыі 13 работнікаў бровара, у якіх у 2026 годзе адбудуцца асабістыя або прафесійныя юбілеі.
Усяго выйдзе 600 асобнікаў. Набыць іх можна будзе ў Музеі лідскага бровара або на сайце Yearee.by.
Чытайце таксама:
Выйшаў каляндар з мастацкімі фотаздымкамі Мінска пачатку 2000-х
Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар