БЕЛ Ł РУС

Польшча атрымае ад ЕС 44 мільярды еўра на «Усходні шчыт»

26.11.2025 / 23:50

Nashaniva.com

Польшча стане галоўным карыстальнікам еўрапейскай праграмы SAFE — вялікага фінансавага інструмента, які прапануе вельмі танныя, амаль бясплатныя крэдыты на бяспеку і стратэгічнае развіццё. Паводле слоў прэм’ера Дональда Туска, гэты праект узнік у тым ліку дзякуючы польскай ініцыятыве падчас старшынства ў ЕС, паведамляе прэс-служба польскага ўрада. 

Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Амаль 44 мільярды еўра Польшча зможа накіраваць на розныя патрэбы, у тым ліку:

Дональд Туск падкрэсліў, што Еўрапейскі саюз упершыню прызнаў, што ўсходняя мяжа Польшчы — гэта таксама агульная мяжа Еўропы, а таму яе абарона павінна фінансавацца на ўзроўні ЕС.

Акрамя таго, польскі прэм'ер паведаміў пра завяршэнне працэсу выбару пастаўшчыка новых падводных лодак для ВМС Польшчы. Пасля доўгіх гадоў чакання ўрад вызначыўся з партнёрам — найлепшай прызнаная прапанова Швецыі, якая адзіная цалкам адпавядала патрабаванням польскага флоту. Кантракт будзе ўключаць не толькі пастаўку трох сучасных падлодак, але і інвестыцыі ў польскія суднаверфі, каб рамонт і абслугоўванне адбываліся ўнутры краіны.

Гэта павінна істотна ўмацаваць пазіцыі Польшчы на Балтыцы.

Чытайце таксама:

Германія нарошчвае вайсковую моц і мяняе баланс сіл у Еўропе

Польшча пачала будаваць другую агароджу на мяжы з Беларуссю

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў

Каментары да артыкула