У Мінску пабудуюць пяцікіламетровую альтэрнатыву МКАД
У сталіцы Беларусі плануюць пабудаваць новую аб’язную дарогу даўжынёй 5,5 км, якая стане альтэрнатывай МКАД. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Будаўніцтва пачнецца ўжо ў студзені і працягнецца да канца 2026 года, паведамляе БелТА.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Новая дарога злучыць Калядзічы, дзе размешчана шмат прадпрыемстваў, з МКАД-2. Гэта дазволіць грузавікам з прамысловай зоны не заязджаць на перагружаную МКАД, а наўпрост рухацца па патрэбных напрамках.
Дырэктар Мінскага УКС «Захад» Аляксей Шчарбач удакладніў, што дарога будзе дзвюхпалоснай, з тратуарамі і праходамі да чыгуначных станцый для жыхароў аграгарадка Гатава.
Маршрут дарогі пройдзе ад вуліцы Бабушкіна ўздоўж чыгункі і злучыцца з дарогай Н9034 у Гатаве.
Чытайце таксама:
Што зменіцца ў працы маршрутак — асноўныя новаўвядзенні
«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?