БЕЛ Ł РУС

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай фатографкі з Гомеля

26.11.2025 / 20:36

Nashaniva.com

Праваабаронцы з «Гомельскай вясны» пацвердзілі вызваленне палітзняволенай гомельскай фатографкі Аляксандры Мельнічак, якая была затрыманая ў лютым 2024 года. 

Аляксандра Мельнічак

У маі 2024 года суддзя Дзмітрый Казлоў прызнаў Аляксандру Мельнічак вінаватай паводле ч. 1 арт. 130 і 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за нібыта распальванне сацыяльнай варажнечы і ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак. Праваабаронцы ў дакладнасці не ведалі прысуд, было вядома толькі, што яна атрымала пазбаўленне волі.

Летась у ліпені праваабарончая супольнасць прызнала Мельнічак палітычнай зняволенай, а ў жніўні яе ўключылі ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па звестках праваабаронцаў і сведак, жанчына была вызваленая ў пачатку 2025 года, а першыя допісы ў сацыяльных сетках з’явіліся ў канцы сакавіка. Час, праведзены ў СІЗА і калоніі, паказвае, што суд прызначыў ёй 1,5 года зняволення і, хутчэй за ўсё, вызваленне адбылося па сканчэнні гэтага тэрміну.

Чытайце таксама:

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча

Выйшаў на свабоду палітвязень Міхаіл Сталярчук

Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны

Выдваранага з Беларусі журналіста Вячаслава Лазарава запрашаюць стаць на ўлік у міліцыі

Каментары да артыкула