БЕЛ Ł РУС

У Беларусі стала менш на адзін помнік прыроды

26.11.2025 / 20:11

Nashaniva.com

Міністэрства прыродных рэсурсаў прыняло пастанову аб ліквідацыі батанічнага помніка рэспубліканскага значэння «Астраўныя ельнікі Добрушскія» ў Добрушскім раёне. У дакуменце адзначаецца, што аб’ект страціў тую каштоўнасць, дзеля захавання якой ён быў створаны.

Добрушскія ельнікі. Фота: Міністэрства прыродных рэсурсаў

Гэтыя ельнікі атрымалі ахоўны статус яшчэ ў 1963 годзе, калі займалі каля 30 гектараў. У 2014 годзе яны былі далучаныя да аб’ектаў рэспубліканскага значэння, але ўжо ў 2015 годзе іх плошчу істотна скарацілі. Цяпер жа яна звялася да ўсяго 6,9 гектара — з-за масавага ўсыхання елак на тэрыторыі каля вёскі Чыстыя Лужы.

У той жа час Міністэрства прыродных рэсурсаў пашырыла межы іншых падобных аб’ектаў: двух ельнікаў у Маларыцкім раёне (помнікі «Маларыцкія» і «Пажэжынскія»), а таксама «Калінкавіцкіх» ельнікаў у Гомельскай вобласці. Іх ахоўныя зоны павялічыліся амаль у два разы. Таксама была пашыраная тэрыторыя сядзібы Фелікса Дзяржынскага ў Стаўбцоўскім раёне.

На тэрыторыі помнікаў прыроды па-ранейшаму забароненыя работы, якія могуць змяніць рэльеф або водны рэжым, разведка і здабыча карысных выкапняў, а таксама суцэльныя высечкі лесу.

Чытайце таксама:

Сусветны чэмпіён па колькасці зуброў ужо не Беларусь і не Польшча

У Бярэзінскім запаведніку амаль суткі шукалі пенсіянерку, якая заблукала ў лесе

У Белавежскай пушчы знайшлі два рэдкія міксаміцэты

Каментары да артыкула