БЕЛ Ł РУС

Кыргызы павіталі Лукашэнку перад юртай па-беларуску. Ён прамаўчаў ВІДЭА

26.11.2025 / 18:32

Nashaniva.com

У рамках пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы у Кыргызстане мясцовыя ўлады зладзілі выставу, на якой для кожнай краіны паставілі асобную юрту. Была такая і для Беларусі.

Скрыншот з відэа

Сустракаючы Лукашэнку з кіраўнікамі іншых дзяржаў АДКБ на парозе гэтай юрты, кыргызскія арганізатары сказалі пару фраз па-беларуску:

«Добры дзень, паважаемыя прэзідэнты», — звярнуўся хлопец-кыргыз да ўсіх адразу.

«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, сардэчна запрашаем у юрту, прысвячаную Беларусі», — падхапіла ягоная калега-дзяўчына, звяртаючыся ўжо толькі да Лукашэнкі.

Лукашэнка, аднак, ніяк такую гасціннасць не ацаніў і проста прамаўчаў. Адгукнуўся лаканічным «Спасіба» ён толькі тады, калі яму дарылі традыцыйныя кыргызскія музычныя інструменты.

Раней падобная сітуацыя ўзнікла падчас візіту Лукашэнкі ў Душанбэ, дзе яго па-беларуску павіталі таджыкскія дзеці. Ён ім адказваў па-руску.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прапанаваў Пуціну правесці перамовы па Украіне ў Мінску

Лукашэнка адпраўляецца ў працяглае замежнае турнэ

Шрайбман мяркуе, што Беларусь можа быць на парозе пералому

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА

Каментары да артыкула