БЕЛ Ł РУС

У Расіі фітнэс-блогер памёр, рэкламуючы свой курс па пахудзенні

26.11.2025 / 17:6

Nashaniva.com

У расійскім Арэнбургу памёр мясцовы фітнэс-блогер і трэнер Дзмітрый Нуянзін, які хацеў прарэкламаваць свой курс пахудзення. Для гэтага ён свядома пачаў хутка набіраць вагу, каб потым паказальна схуднець і прадэманстраваць эфектыўнасць сваёй методыкі, піша выданне «Холод».

Дзмітрый Нуянзін

Месяц таму мужчына выклаў відэа, у якім расказаў, што штодня спажывае каля 10 тысяч кілакалорый. У роліку Нуянзін паказваў свой «звычайны рацыён»: на сняданак — выпечка і паўторта, на абед — 800 грамаў пельменяў з маянэзам, на вячэру — бургер і дзве маленькія піцы. Днём ён перакусваў чыпсамі.

Да 18 лістапада яго вага дасягнула 105 кілаграмаў, то бок ён набраў не менш за 13 кілаграмаў за месяц. Усяго хлопец планаваў павялічыць вагу на 25 кілаграмаў за два месяцы.

Паводле знаёмых мужчыны, 22 лістапада Нуянзін памёр у сне ад спынення сэрца. Яму было 30 гадоў, і толькі год таму ён ажаніўся.

Пры падобных абставінах, дарэчы, у верасні 2024 года ад спынення сэрца памёр вядомы беларускі бодзібілдар Ілля «Голем» Ефімчук. Ён выконваў практыкаванні з экстрэмальнымі вагамі і спажываў штодня каля 16,5 тысяч кілакалорый. На момант смерці спартсмен важыў 158 кілаграмаў пры росце 185 сантыметраў.

Чытайце таксама:

Жонка беларускага бодзібілдара Іллі «Голема» Ефімчука расказала, як ён памёр у найлепшай клініцы Прагі і што стала прычынай

Беларускі бодзібілдар, які харчаваўся сем разоў на дзень, памёр у 36 гадоў

Cіла поціску рукі ў 50 гадоў можа прадказаць ваша здароўе ў 70: вынікі даследавання

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям

Каментары да артыкула