БЕЛ Ł РУС

Хутка можна будзе паехаць без візаў у М'янму

26.11.2025 / 16:50

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў пакет з трох міжурадавых пагадненняў з М'янмай, паведамляе прэс-служба палітыка. Цэнтральным і найбольш важным для грамадзян дакументам стала пагадненне аб узаемнай адмене віз.

KK Park — самая буйная скам-фабрыка М'янмы. Фота: Lillian Suwanrumpha / AFP via X

Праект пагаднення замацоўвае магчымасць для грамадзян Беларусі ўязджаць, выязджаць і рухацца транзітам па тэрыторыі М'янмы без віз пры ўмове, што працягласць іх знаходжання не перавышае 30 дзён з даты ўезду (да 90 дзён на працягу каляндарнага года).

Таксама падрыхтаваны праект дамовы аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, які вызначае парадак узаемадзеяння адпаведных органаў дзвюх краін.

Акрамя таго, ухвалены праект міжнароднай дамовы аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання і папярэджванні ўхілення ад выплаты падаткаў. Дакумент замацоўвае працэдуры падаткаабкладання і абмену інфармацыяй паміж кампетэнтнымі органамі Беларусі і М'янмы.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі

Беларуска, вызваленая са скам-цэнтра ў М'янме: Нават калі збяжыш, невядома, каму званіць, там усё карумпавана

Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд

«Праз лясы і абыходнымі шляхамі, нібыта ў рабства». Сяброўка загінулай у М'янме Веры паказала пра апошняе паведамленне ад яе

Каментары да артыкула