БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце Вільні самалёт выкаціўся за межы паласы

26.11.2025 / 15:30

Nashaniva.com

У Віленскім аэрапорце за межы ўзлётна-пасадачнай паласы выкаціўся самалёт польскай авіякампаніі LOT Polish Airlines, які ўжо прызямліўся. Папярэдне, ніхто не пацярпеў.

Самалёт прыбыў з Варшавы, піша LRT.

«Інфармуем, што сёння а 13:43 самалёт авіякампаніі LOT, рэйс LO771, які прыбыў з Варшавы, падчас рулення да стаянкі з'ехаў з узлётна-пасадачнай паласы», — паведаміў прадстаўнік аэрапортаў Літвы.

На сайце Flightradar24 бачна, што паветранае судна знаходзіцца ў паўночнай частцы аэрапорта Вільнюса. Побач з ім стаяць некалькі абслуговых аўтамабіляў, сярод іх — пажарная машына.

Пасажыраў высадзілі з самалёта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула