Арыштавалі вядомага рэканструктара з Магілёва. Ён не выйшаў на волю пасля «сутак»
Праваабаронцам з Mayday team стала вядома, што кіраўнік рыцарскага клуба «Барысфен», рэканструктар Павел Станкевіч не выйшаў на волю пасля таго, як быў затрыманы 3 лістапада і атрымаў 15 сутак арышту.
Павел Станкевіч
Прычыны затрымання і завядзення адміністрацыйнай справы праваабаронцам невядомыя. Прыкладна ў тыя ж даты былі затрыманыя яшчэ два чалавекі, якія маюць дачыненне да клуба «Барысфен», аднак па іх ніякіх падрабязнасцяў няма.
4 лістапада стала вядома, што асабістыя акаўнты Паўла Станкевіча і старонкі яго праектаў «Рыцарскі клуб «Барысфен», «Сярэднявечны шоу-ТЭАТР «Барысфен» і «Падарожжа ў Сярэднявечча — Тур выхаднога дня» ў сацыяльных сетках былі ўнесеныя ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Народны калектыў рыцарскай сярэднявечнай культуры «Барысфен» быў створаны ў 1998 годзе і неаднаразова даваў прадстаўленні на гарадскіх мерапрыемствах у Магілёве і іншых гарадах. Асноўныя напрамкі клуба — вывучэнне гісторыі беларускага Сярэднявечча, культуры, побыту, рэканструкцыя адзення, даспехаў, дэманстрацыя элементаў сярэднявечнай харэаграфіі і пастаноўка турніраў.
Чытайце таксама:
«Экстрэмісцкай» прызналі старонку вядомага рэканструктара Паўла Станкевіча, а таксама ягоныя праекты
Праваабаронцы: Ёсць 124 прозвішчы затрыманых па справе Гаюна
Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі
Гродзенскаму бізнэсмену, медыку па адукацыі, прысудзілі рэальны тэрмін за палітыку