У БелТА будзе новы кіраўнік
Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указ аб звальненні з пасады цяперашняй генеральнай дырэктаркі Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БелТА) Ірыны Акуловіч.
Ужо былая гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч. Фота: БелТА
51‑гадовая Ірына Акуловіч узначальвала БелТА з красавіка 2018 года. Цяпер яе звальняюць з фармулёўкай «з пераходам на іншую працу».
Дзе яна будзе працаваць далей і хто ўзначаліць дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва пасля яе, пакуль невядома.
Чытайце таксама:
БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»
ЕС увёў санкцыі супраць 28 беларускіх сілавікоў і прапагандыстаў
Стала вядома, колькі зарабляюць Ірына Акуловіч і іншыя кіраўнікі БелТА
Гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч назвала фэйкам масавыя забойствы ў Бучы