БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Мілінкевіч у рэанімацыі, яго стан вельмі цяжкі

25.11.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Пасля выдалення тромба падчас аперацыі ўтварыўся моцны крываток, піша ў фэйсбуку жонка вядомага палітыка і грамадскага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей.

Аляксандр Мілінкевіч. Фота: «Наша Ніва»

«Аляксандр у рэанімацыі, стан вельмі цяжкі. Аперацыя стэнціравання была на соннай артэрыі, дзе 80% прасвету было закрыта тромбам. Калі яго выдалілі, то як шлюз адкрыўся — крываток вельмі напружаны, ціск вельмі высокі», — напісала Іна Кулей, якая ўчора паведамляла, што Аляксандру Мілінкевічу сёння павінны рабіць аперацыю.

«Я бясконца веру, што з Божай дапамогай яго арганізм мусіць справіцца. Веру і малюся», — піша яна.

Аляксандру Мілінкевічу цяпер 78 гадоў. Ён сам з Гродна, у 1990‑1996 годзе быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у той час моцна паспрыяў беларусізацыі ў горадзе. У 2006 годзе быў кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі са статусам «адзінага» на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля стварыў грамадскі рух «За Свабоду» і да 2016 года быў ягоным кіраўніком. У апошнія гады з'яўляецца пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай, адным з арганізатараў «Вольнага беларускага ўніверсітэта».

Чытайце таксама:

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма

Каментары да артыкула