БЕЛ Ł РУС

На мяжы Беларусі з Польшчай затрымалі жанчыну з фальшывым французскім пашпартам

25.11.2025 / 17:39

Nashaniva.com

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» ужо другі тыдзень запар затрымліваюць замежніц, якія спрабуюць выехаць з Беларусі па чужых дакументах, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Скрыншот з відэа

Першы выпадак здарыўся 16 лістапада, калі грамадзянка Бурундзі спрабавала трапіць у Польшчу па несапраўдным бельгійскім пашпарце.

Другі інцыдэнт адбыўся раніцай 23 лістапада. Дзяўчына ехала з Беларусі аўтобусам і падала на кантролі пашпарт 26‑гадовай грамадзянкі Францыі, які ёй не належаў. Яна прызнала, што свядома спрабавала незаконна перайсці мяжу, і расказала, што дакумент ёй даслалі знаёмыя з Еўропы.

Цяпер асобу затрыманай высвятляюць. За спробу незаконнага перасячэння мяжы ёй пагражае штраф да 100 базавых велічынь, а выкарыстанне заведама падробленага дакумента цягне за сабой крымінальную адказнасць.

Чытайце таксама:

Беларус спрабаваў уехаць у Літву на машыне з рознымі нумарнымі знакамі і рознымі тэхпашпартамі

За лета на беларускай мяжы выявілі больш за сотню выпадкаў выкарыстання праблемных дакументаў

Мужчына надрукаваў расійскі пашпарт на друкарцы і паспрабаваў адляцець з Мінска ў Стамбул

Малдаўскі алігарх Плахатнюк прыязджаў у Маскву і Мінск з чужым пашпартам

Грамадзянку Бурундзі затрымалі ў Брэсце на мяжы з чужым пашпартам

Каментары да артыкула