Умераў: Кіеў і Вашынгтон дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах мірнага плана
«Цяпер мы разлічваем на падтрымку нашых еўрапейскіх партнёраў у далейшых кроках», — заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Андрэй Ярмак, Уладзімір Зяленскі і Рустэм Умераў. Фота: Zelenskiy/Offical Telegram Account/Anadolu via Getty Images
Украінская і амерыканская дэлегацыі дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах пагаднення аб спыненні вайны, якое абмяркоўвалася на перамовах у Жэневе. Аб гэтым напісаў у сваім фэйсбуку паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі абароны Украіны Рустэм Умераў.
«Цяпер мы разлічваем на падтрымку нашых еўрапейскіх партнёраў у далейшых кроках», — заявіў ён.
Па словах Умерава, да канца лістапада плануецца арганізаваць візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў ЗША для таго, каб абмеркаваць фінальныя этапы пагаднення і дасягнуць дамоўленасці з Дональдам Трампам.
«Цяпер мы разлічваем на падтрымку нашых еўрапейскіх партнёраў у далейшых кроках», — заявіў ён.
Напярэдадні прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт заявіла, што большасць пунктаў плана ўзгодненыя, але візіт Зяленскага ў Вашынгтон не прадугледжваецца.