БЕЛ Ł РУС

Сетку Formosa Bubble Tea выставілі на продаж. Цана ўражвае

25.11.2025 / 12:49

Nashaniva.com

Уласнікі сеткі ўстановаў Formosa Bubble Tea, якая працуе ў Беларусі больш за пяць гадоў, вырашылі яе прадаць.

Фота: biz4y.com

У паведамленні, якое з’явілася на платформе biz4y, гаворыцца, што продаж не з’яўляецца тэрміновым і што прадаўцы шукаюць уладальніка, які зможа працягнуць і развіць справу, заўважыў Office Life.

Сёння ў сетцы Formosa Bubble Tea пяць ўстаноў. Заснавальнікі сеткі адзначаюць, што ўсе кропкі знаходзяцца ў найлепшых гандлёвых цэнтрах — Dana Mall, Galileo, «Галерэя» і Green City у Мінску і ГЦ Trinity у Гродне.

Пры гэтым паведамляецца, што бізнэс не з’яўляецца франшызай, усе кропкі прыносяць стабільны даход і ў цэлым сетка працуе з прыбыткам. Ёсць запас інгрэдыентаў на паўгода наперад, свой транспарт для дастаўкі ўсяго неабходнага.

Цяпер пра галоўнае: сума, якую хочуць атрымаць цяперашнія ўладальнікі сеткі, складае $465,68 тыс. Паведамляецца, што бізнэс прадаецца як поўнасцю працоўны — з кантактамі пастаўшчыкоў, брэндам, дзеючай арэндай і нават з акаўнтамі ў сацыяльных сетках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула