БЕЛ Ł РУС

На скрыжаваннях відэакамеры пачалі аўтаматычна фіксаваць парушэнні аўтамабілістаў. Штрафы таксама прыйдуць аўтаматычна

25.11.2025 / 11:38

Nashaniva.com

Праезды на чырвонае святло альбо не па той паласе на скрыжаваннях пачалі аўтаматычна фіксаваць відэакамеры. Цяпер за парушэнні будуць прыходзіць «лісты шчасця». Колькасць скрыжаванняў з такімі магчымасцямі будуць павялічваць.

У Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі ўключаны новыя камеры, якія будуць аўтаматычна фіксаваць праезд на чырвоны сігнал святлафора і парушэнне правілаў руху па палосах, распавялі ў МУС.

Парушальнікі будуць аўтаматычна прыцягвацца да адказнасці.

«Ліст шчасця» накіруюць уласніку аўтамабіля поштай. Але таксама можа прыйсці СМС-паведамленне аб факце парушэння.

Аплаціць штраф можна праз сістэму АРІП або ў аддзяленні банка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула