БЕЛ Ł РУС

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

25.11.2025 / 8:43

Nashaniva.com

У Таганрогу трое загінулых, у Наварасійску ёсць параненыя.

116 дронаў знішчылі над акваторыяй Чорнага мора, 76 — над Краснадарскім краем, 23 — над Крымам, 16 — над Растоўскай вобласцю, сем — над Бранскай вобласцю, па чатыры — над Курскай вобласцю і акваторыяй Азоўскага мора, два — над Белгарадскай, адзін — над Ліпецкай.

У Таганрогу ў выніку атакі дронаў загінулі тры чалавекі, паведаміў губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар. Яшчэ 10 жыхароў горада і Няклінаўскага раёна вобласці атрымалі розныя раненні.

Паводле даных тэлеграм-канала Astra, пажар у Таганрогу ўзнік у раёне ўзлётна-пасадачнай паласы побач з авіябудаўнічым прадпрыемствам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула