БЕЛ Ł РУС

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе хочуць зрабіць музей і гатэль

25.11.2025 / 0:1

Nashaniva.com

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе можа з’явіцца музейна-гатэльны комплекс. Гэтае пытанне аб абароне і далейшым выкарыстанні гістарычных руін абмеркавалі на пасяджэнні Бярозаўскага райвыканкама. Мэтай прапанаванай ініцыятывы з’яўляецца захаванне гістарычна-культурнай спадчыны, паведамляе sb.by.

Адноўленая брама кляштара картэзіянцаў. Фота: sb.by

Як паведаміў тэлеграм-канал райвыканкама, канцэпцыю прапанавала начальніца аддзела культуры Таццяна Кавалёк. Паводле гэтай канцэпцыі, у калідоры злева ад уязной брамы і ў кутняй вежы магла б размяшчацца музейная экспазіцыя.

У будынку, што прымыкае злева да палаца Сапегаў, прапануецца зрабіць канферэнц-залу для правядзення мерапрыемстваў, у тым ліку раённага балю адоранай моладзі. У палацы на першым паверсе можа быць рэстаран, а на другім — гатэль. У памяшканні справа ад палаца плануюць размясціць сувенірную краму і майстэрні.

Кляштар картэзіянцаў у Бярозе — вялікі рэлігійны комплекс у стылі барока з абарончымі элементамі, які з’яўляецца помнікам архітэктуры XVII стагоддзя. Ініцыятарам будаўніцтва быў Казімір Леў Сапега, а працягвалася яно з 1648 па 1689 год. Комплекс уключаў каменны касцёл, жылыя карпусы, бібліятэку, сталовую, бальніцу, аптэку, гаспадарчыя пабудовы, сад і вадаёмы. Усё было абнесена каменнымі сценамі з вежамі і капліцай, галоўным уваходам служыла масіўная брама з байніцамі.

Сёння ад кляштара засталіся толькі брама і руіны. Брама была адноўленая і стала сімвалам Бярозы, яе выяву нават змясцілі на гербе горада.

Чытайце таксама:

Ці ахвяраваць сваімі кроўнымі для праекта культурнага адпачынку па-салехардску? Пра туркомплекс у Красках

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы

Каментары да артыкула