БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем паставілі помнік закінутым у Беларусь чэкістам

24.11.2025 / 19:23

Nashaniva.com

Некалькі тыдняў таму ў вёсцы Кляпін Кармянскага раёна адкрылі памятны знак на месцы дзейнасці ў 1942 — 1943 гадах разведвальна-дыверсійных атрадаў НКВД «Другія» (камандзіры — Качуеўскі і Зябніцкі) і «Наперад» (камандзіры — Шамякін і Малюгін). На помніку — контуры герба КДБ СССР, звяртае ўвагу Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Вядома пра гэтых людзей няшмат. Ураджэнец Днепрапятроўскай вобласці Украіны Качуеўскі быў закінуты «з вялікай зямлі» і загінуў тут. Зябніцкі «прыбыў з Масквы», пасля вайны вярнуўся ў Беларусь і «працаваў у органах дзяржбяспекі» Гомельскай вобласці.

Крыніца фінансавання ўстаноўкі помніка не раскрываецца, але, мяркуючы па відэароліках, за гэтым стаіць кіраўнік ТАА «КУБ Студыя Граніту» Сяргей Раманюк. У сеціве ёсць інфармацыя, што «лёс прывёў Сяргея з Украіны ў Рэчыцу ў 2015 годзе з двухтыднёвай камандзіроўкай. Але планы змяніліся, калі ён сустрэў сваю будучую жонку Юлію». Цяпер «патомны мастак па камені на бязвыплатнай аснове вырабляе і рамантуе помнікі на вайсковых пахаваннях».

Чытайце таксама:

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна

У Брэсце паставілі скультуру дэсантніка з аўтаматам — у гонар арханёла Міхаіла

Каментары да артыкула