Літовец спрабаваў увезці ў Беларусь золата і манет на 260 тысяч рублёў
Грамадзянін Літвы спрабаваў схаваць ад мытнага кантролю 15 залатых зліткаў і манет агульным коштам каля 260 тысяч рублёў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Мужчына прыехаў у пункт пропуску «Каменны Лог» на аўтамабілі Nissan і накіраваўся ў чырвоны калідор, каб аформіць дэкларацыю на часовы ўвоз машыны і аб'явіць пра 5 юбілейных манет і 13 залатых зліткаў і манет.
Аднак падчас праверкі багажу мытнікі знайшлі металічны футляр, у якім былі схаваныя яшчэ 7 зліткаў і 8 манет з золата, пра якія мужчына не паведаміў.
Схаваныя каштоўнасці канфіскуюць, а сам літовец можа атрымаць штраф да 30 базавых велічынь. Матэрыялы справы ўжо перададзеныя ў суд.
Чытайце таксама:
Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай
У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў