БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская чакае добрых навін пра палітвязняў у найбліжэйшыя тыдні

24.11.2025 / 18:9

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская на брыфінгу ў Варшаве, гаворачы пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіянальную бяспеку, выказала надзею, што ў найбліжэйшыя тыдні з турмаў можа выйсці новая партыя палітвязняў, паведамляе «Белсат».

Святлана Ціханоўская. Фота: Dominika Zarzycka SOPA Images LightRocket via Getty Images

«Пару дзён таму я размаўляла з Джонам Коўлам. Магу сказаць, што мы аднолькава разумеем сітуацыю. Ён робіць усё, каб былі вызваленыя палітвязні і каб яны маглі застацца ў Беларусі. 

Спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны. Мы падрыхтавалі інфраструктуру ў Літве і Польшчы для прыёму палітвязняў», — сказала Ціханоўская.

Чытайце таксама:

«Яшчэ адзін пазітыўны крок Лукашэнкі». Джон Коўл пракаментаваў вызваленне 31 украінца

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам

Лукашэнка сабраўся абмяркоўваць з амерыканцамі 5‑6 пытанняў

Каментары да артыкула