БЕЛ Ł РУС

Самую высокую жывую ёлку ў Беларусі сёлета паставяць у Віцебску

24.11.2025 / 17:9

Nashaniva.com

Самая высокая жывая ёлка Беларусі з'явіцца ў Віцебску. Вышыня яе разам з зоркай паставіла новы рэкорд — 34 метры, што перавышае 30‑метровую галоўную ёлку сталіцы каля Палаца Рэспублікі, паведамілі ў эфіры СТБ.

Фота: СТБ

Цалкам завяршыць падрыхтоўку і ўвесці аб'ект у эксплуатацыю плануюць да 1 снежня, хоць афіцыйнае адкрыццё прызначана толькі на 12 снежня.

«Сёе-тое застанецца ў сакрэце. Мы хочам здзівіць віцебчукоў сёлета», — паведаміў дырэктар прадпрыемства «Гарсвятло» Віцебска Васіль Белавусаў.

На рэалізацыю такога праекта патрэбныя былі і адпаведныя інвестыцыі. На дрэвы пайшло больш за 5 тысяч рублёў.

«Адразу скажу, што лясны фонд не цярпіць, ён абнаўляецца штогод. Сёлета паставілі 163 жывыя елкі памерам ад 1 да 9 м», — заявіла дырэктарка прадпрыемства «Віцебскі зелянбуд» Валянціна Шандзюкова.

Раней стала вядома, што ў Мінску сёлета паставяць 28 ёлак у розных частках горада.

Чытайце таксама:

Расіяне едуць у Беларусь на святы: браніраванне гатэляў падскочыла

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску

У Брэсце ўжо рыхтуюцца да адкрыцця катка ў цэнтры горада

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула