БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа: У амерыканскі мірны план унясуць змены

23.11.2025 / 23:47

Nashaniva.com

«Уносім некаторыя змены ў надзеі яшчэ больш паменшыць рознагалоссі і наблізіцца да нечага, што будзе прымальна як для Украіны, так і, відавочна, для Злучаных Штатаў», — сказаў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа па выніках перамоваў у Жэнэве.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

 23 лістапада дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа сказаў, што ў «мірныя прапановы» амерыканскага боку будуць унесеныя пэўныя змены.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Sky News.

Рубіа сказаў, што перамовы ў Жэневе былі «найбольш прадуктыўнымі і важнымі на працягу ўсяго часу, з тых часоў як мы ўдзельнічаем у гэтым працэсе [мірнага ўрэгулявання]».

«У нас ёсць вельмі добрая рабочая версія, якая ўжо была створаная на аснове прапановаў усіх адпаведных бакоў, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, і мы здолелі цяпер разгледзець некаторыя з гэтых пытанняў, пункт за пунктам. І я думаю, што мы дасягнулі значнага прагрэсу», — сказаў дзяржсакратар.

Ён дадаў, што прадстаўнікі дэлегацый цяпер працуюць над «некаторымі прапановамі, якія нам былі прадастаўлены».

«Таму мы працуем над гэтым, уносячы некаторыя змены ў надзеі яшчэ больш паменшыць рознагалоссі і наблізіцца да нечага, што будзе прымальна як для Украіны, так і, відавочна, для Злучаных Штатаў», — сказаў Рубіа.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках першых перамоваў у Жэневе сказаў, што прапановы «мірнага плана» ЗША могуць улічваць «крытычна важныя» пазіцыі Украіны.

Амерыканскі мірны план уключаў 28 пунктаў. Еўропа прадставіла ў адказ свой план заканчэння вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула