БЕЛ Ł РУС

Гродзенскаму бізнэсмену, медыку па адукацыі, прысудзілі рэальны тэрмін за палітыку

24.11.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Сяргею Цвікевічу пагражала да 12 гадоў.

Сяргей Цвікевіч. Фота з ягонай старонкі ў тэлеграме

Сяргею Цвікевічу 44 гады. Ён з Гродна. Мяркуючы з сацсетак, вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Мужчына ўсё жыццё займаўся бізнэсам. У 2002 годзе ён адкрыў першае ІП. Адна са сфераў дзейнасці ІП — «здача нерухомасці». Апошнім часам Цвікевіч быў дырэктарам ва ўласнай фірме.

У Сяргея двое непаўналетніх сыноў. Мужчына будуе дом і нядаўна купіў новы кітайскі красовер. Таксама ён любіць актыўны адпачынак — незадоўга да затрымання ездзіў з сынам на адпачынак у Эльбрус, а пасля катаўся з гор у Сілічах.

Сяргей з сынам у Сілічах 22 лютага 2025 года. Фота з ягонага тыктока

Сяргея Цвікевіча затрымалі напрыканцы лютага ці ў пачатку сакавіка 2025 года.

Яго асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе паводле двух артыкулаў — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

Прысуд Сяргею ўступіў у сілу ў лістападзе 2025 года. Сутнасць абвінавачанняў невядомая, як і дакладны прысуд. Але цяпер Цвікевіч за кратамі.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Рабочага з Мікашэвічаў асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і назвалі «тэрарыстам»

65‑гадовай пенсіянерцы з Мінска прысудзілі чатыры гады за каментары ў інтэрнэце

Каментары да артыкула