БЕЛ Ł РУС

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес

23.11.2025 / 15:39

Nashaniva.com

Увечары 22 лістапада ў Беразіне адбылося нападзенне з нажом на супрацоўніка міліцыі. На месца выехаў міністр Іван Кубракоў з АМАПам і «Алмазам».

Васіль Малік

Увечары 22 лістапада ў Беразіне нарад міліцыі, які прыбыў на выклік, заўважыў на вуліцы мужчыну, які падыходзіў пад прыкметы падазраванага, піша МУС. Падчас праверкі дакументаў мужчына раптам дастаў нож і нанёс міліцыянеру некалькі ўдараў. Пасля гэтага ён збег у лес.

На пошукі яго кінулі сілы мясцовага РАУС, УУС Мінаблвыканкама, АМАПа і спецпадраздзялення «Алмаз». На месца здарэння выехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Пацярпелага міліцыянта даставілі ў Рэспубліканскі шпіталь МУС.

Сёння каля 14:30 пошукі завяршыліся. Мужчына быў знойдзены ў лясным масіве.

Як паведамляла МУС, абвяшчаючы росшук, гэта 47‑гадовы мясцовы жыхар Васіль Малік. 

Пры затрыманні, сцвярджае міліцыя, ён аказаў супраціў і пайшоў на міліцыянера з нажом. У яго стралялі.

Пра стан мужчыны не паведамляецца. МУС піша, што яму аказваецца медыцынская дапамога.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула