У мінскай Чыжоўцы загінула 11‑гадовая дзяўчынка. Яна ўпала з вышыні
У сеціве з'явілася інфармацыя, што каля шматпавярховіка па мінскай вуліцы Аўэзава 22 лістапада знайшлі труп школьніцы. Інфармацыю агенцтву «Мінск-Навіны» пацвердзіў Следчы камітэт.
Дом на вуліцы Аўэзава, 4. Фота: megapolis-real.by
«З Аўэзава, 4, нікога няма? Пішуць, маўляў, дзіця 12‑14 гадоў разбілася насмерць», — запытаў карыстальнік у раённым чаце і атрымаў пацвярджэнне чутак ад іншага каментатара. Таксама выказалі здагадку, што загінулая з іншага дома і здзейсніла суіцыд.
Ва Упраўленні Следчага камітэта па горадзе Мінску пацвердзілі факт здарэння, аднак пра прычыны і абставіны казаць адмовіліся:
«Паводле даных следства, днём 22 лістапада з прыкметамі падзення з вышыні каля дома № 4 па вуліцы Аўэзава ў Мінску знойдзенае цела 11‑гадовай дзяўчынкі. Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны і прычыны таго, што адбылося».
Чытайце таксама:
Каля Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску знайшлі труп
У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень