БЕЛ Ł РУС

Пайшоў у банкруцтва буйны беларускі грузаперавозчык

22.11.2025 / 22:31

Nashaniva.com

Эканамічны суд Мінска распачаў працэдуру банкруцтва ў дачыненні буйной кампаніі-перавозчыка «ААА Салюшэнс», якая не здолела пагасіць даўгі і завяршыць ліквідацыю, распачатую яшчэ паўтара года таму, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны

Праблемы ў кампаніі пачаліся яшчэ ў 2022 годзе: спачатку платформа Finstore.by абвясціла пра спыненне продажу яе токенаў праз невыкананне абавязацельстваў, а пазней Мінфін паведаміў пра дэфолт па аблігацыях — другі выпуск так і не быў пагашаны. У 2024 годзе «ААА Салюшэнс» ужо значылася сярод даўжнікоў, якія не разлічыліся перад інвестарамі.

У красавіку 2024‑га ўласнік кампаніі, «Бэнкс АС», прыняў рашэнне ліквідаваць бізнес. Аднак адзін з крэдытораў — лізінгавая кампанія «Еўратайм» — падаў заяву аб банкруцтве, бо перавозчык не вярнуў ёй больш за 55 тысяч рублёў.

Прадстаўнік «ААА Салюшэнс» спрабаваў аспрэчыць банкруцтва, заяўляючы, што кампанія павінна крэдыторам 3,1 мільёна рублёў, але ёй самой нібыта павінны больш за 37 мільёнаў. Аднак у судзе высветлілася, што гэтая «дэбіторка» фактычна не мае каштоўнасці: 12 спробаў яе прадаць цягам 2024—2025 гадоў ні да чаго не прывялі. Цяпер яе зноў выстаўляюць на продаж 28 лістапада — з гіганцкім дысконтам 99,97%, усяго за крыху больш чым 11 тысяч рублёў.

У выніку суд прызнаў, што рэальных актываў у кампаніі няма, і адкрыў справу аб банкруцтве. Канчатковае рашэнне плануюць прыняць 12 лютага наступнага года.

Чытайце таксама:

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі

Банкрутуе лізінгавая кампанія, якая калісьці ўваходзіла ў пяцёрку найбуйнейшых на рынку

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry

Каментары да артыкула