БЕЛ Ł РУС

Ганна Бонд плюецца ад канцэрта Алега Маямі. Паспрабавала нават вярнуць грошы

22.11.2025 / 21:43

Арына Жураўская

За свой квіток блогерка заплаціла 235 рублёў, але месцам была незадаволеная. Былі пытанні і да таго, як расійскі спявак звяртаецца да залы — Ганна пабачыла ў яго словах непавагу.

Алег Маямі. Скрыншот відэа ў тыктоку Ticketpro

Блогерка Ганна Бонд схадзіла на канцэрт расійскага спевака Алега Маямі ў Falcon Club Arena.

— Гэта было так жудасна, што лепш бы я схадзіла на Таісію Павалій. Яна хаця б інтэлігентная жанчына, — расказала Ганна ў інстаграме.

Пачалося ўсё з таго, што блогерцы не спадабаліся месцы, квіткі на якія каштавалі 235 рублёў. Ганна прадэманстравала відэа: яна сядзела амаль на ўзроўні куліс, тое, што адбываецца на сцэне, сапраўды дрэнна бачна. Пры гэтым такія месцы ішлі ў катэгорыі VIP.

Скрыншот сторыс Ганны Бонд

— Канешне, сябры, гэта было непрымальна заставацца і глядзець канцэрт з тых месцаў, дзе няма чаго было глядзець — і немагчыма. Канешне, мы пайшлі з канцэрта, папярэдне напісаўшы заяву на кампенсацыю сродкаў. Але нам прапанавалі зрабіць фота з зоркай — кшталту, гэта будзе кампенсацыя.

Ганну абурыла такая прапанова вырашэння праблемы. У выніку блогерка ўсё ж пайшла.

Раскрытыкавала яна таксама тое, як Алег Маямі размаўляе з аўдыторыяй. Блогерка апублікавала фрагмент, дзе артыст кажа адной з глядачак: «Ды ты піз*ш».

— А потым, як можна цярпець гэтую пошласць са сцэны? Кожны раз паміж паўзамі. Дзяўчаты, трэба паважаць сябе, калі артыст не паважае. Да жаху пошлыя маналогі-дыялогі. Прыстойныя людзі на публічных мерапрыемствах не павінны сабе такое дазваляць.

Скрыншот сторыс Элеаноры Качалоўскай

На тым канцэрце была і «Міс Беларусь 2023» Элеанора Качалоўская. Выглядае, што яе мацюкі артыста не засмуцілі. Яна шчасліва танчыла разам з іншымі ўдзельніцамі конкурсу прыгажосці.

Чытайце таксама:

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў

Каментары да артыкула