Жыхар Салігорска ўляцеў на грошы пры куплі ноўтбука праз тэлеграм
Жыхара Салігорска падманулі на Br1,2 тысячы, калі ён спрабаваў купіць ноўтбук па аб'яве ў тэлеграме, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Пабачыўшы аб'яву аб продажы ў тэлеграме, мужчына звязаўся з фэйкавай службай дастаўкі.
Падчас перапіскі праз мэсэнджар у салігорца выманілі аплату на карту — Br1240. Пасля гэтага кантакты з ім спынілася, а канал з рэкламай стаў недаступны.
Калі стала ясна, што дастаўкі чакаць не варта, малады чалавек звярнуўся ў міліцыю. Паводле факту ашуканскіх дзеянняў следчыя завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Больш за 400 тысяч рублёў мінчанка забрала ў падманутых грамадзян і адвезла ў Расію