БЕЛ Ł РУС

Украінскі дрон падбіў расійскі верталёт у небе над Растоўскай вобласцю

22.11.2025 / 19:24

Nashaniva.com

Сілы спецыяльных аперацый Украіны расказалі пра баявы поспех, дасягнуты на тэрыторыі Расіі: дрон збіў верталёт Мі-8.

Скрыншот відэа

«Мяняем правілы гульні: цяпер палюем мы! Упершыню расійскі верталёт Мі-8 быў збіты ў паветры deep strike дронам ССА!», — паведаміла прэс-сдужба Сіл спецыяльных аперацый. 

Як паказана на відэа, гэта адбылося ў раёне Куцейнікава Растоўскай вобласці. Часавыя рамкі аперацыі не раскрываюцца.

Чытайце таксама:

Пагроза навісла над Гуляйполем. Ці ўдасца спыніць расійскае наступленне?

Украінскія дроны ноччу атакавалі магутную Разанскую ДРЭС

У Адэскай вобласці расійскі дрон трапіў у турэцкі газавоз

Каментары да артыкула