БЕЛ Ł РУС

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

22.11.2025 / 20:9

Арына Жураўская

Чуткі пра тое, што Аляксей Хлястоў пачаў таксаваць, хадзілі даўно. Ды і сам артыст неаднаразова намякаў на гэта ў сацсетках. А цяпер канчаткова расставіў кропкі над «і».

Аляскей Хлястоў. Фота з яго інстаграма

Пра працу Аляксея Хлястова ў таксі раней згадваў былы вядоўца Жан Содзель, які сам працаўладкаваўся ў «Яндэкс.Таксі». Сёлета ў жніўні той пісаў у інстаграме, што адзін з кліентаў расказаў: яго на BMW вёз беларускі спявак Аляксей Хлястоў.

Сам Аляксей перыядычна рэпосціў у сторыс відэа іншых людзей, якія ехалі з ім у машыне. Але пра працу ў прынцыпова новай для сябе сферы артыст не расказваў.

Сёння Хлястоў апублікаваў відэа, як спявае за стырном машыны сваю песню «Куда исчезли все мои мечты», а пасажыркі падпяваюць яму.

«Сябры, ні для каго ўжо не сакрэт, што я ваджу таксі і вось такія цудоўныя пасажыры са мной катаюцца», — напісаў артыст.

Працуе спявак у «Яндэкс.Таксі» ў катэгорыі бізнэс-класу.

Чытайце таксама:

Саша Нема даказвае, што ў 2020‑м трапіў на пратэсты п'яным, пасля канцэртаў у падтрымку Лукашэнкі

Спявак Дзядзя Ваня страціў працу. Ён усё яшчэ адбывае хатнюю хімію

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю

Зінаіда Фурор, Наста Краўчанка, Герман Цітоў: хто застаўся на беларускай эстрадзе пасля чыстак?

Каментары да артыкула