БЕЛ Ł РУС

У Смалявічах і Салігорску жыхары выклікалі ратавальнікаў на кажаноў

22.11.2025 / 18:37

Nashaniva.com

У Салігорску і Смалявічах жыхары кватэр сутыкнуліся з нечаканымі «суседзямі». У іх памяшканні нейкім чынам трапілі кажаны, таму людзі звярнуліся па дапамогу да МНС.

Скрыншот відэа

У Салігорску гаспадыня адной з кватэр заўважыла кажана на сваім балконе. Жывёліна, відаць, заляцела туды выпадкова і не магла самастойна выбрацца. Падазраючы, што самастойна справіцца з гэтым не зможа, жанчына патэлефанавала ратавальнікам.

Падобная сітуацыя здарылася і ў Смалявічах — на вуліцы Беларэчанскай адзін з жыхароў таксама ўбачыў, што ў кватэру заляцеў кажан. Жыхары кватэры спалохаліся і выклікалі спецыялістаў.

Ратавальнікі аператыўна прыбылі на абодва выклікі. Каб не нашкодзіць жывёлам і гарантаваць бяспеку людзей, яны асцярожна злавілі кажаноў і выпусцілі іх на вуліцу. У МНС адзначылі, што такія выпадкі ў міжсезонне здараюцца нярэдка — кажаны могуць трапляць у жылыя памяшканні праз адкрытыя вокны або балконы, асабліва ўвечары.

Жывёлам нічога не пагражае — пасля вызвалення яны самастойна разлятаюцца. Ратавальнікі нагадваюць: у выпадку, калі ў кватэру трапляе дзікая жывёліна ці птушка, лепш не спрабаваць злавіць іх самому, а звярнуцца ў службы выратавання.

Чытайце таксама:

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 

Ці ёсць сувязь паміж бабрамі і кажанамі? Аказваецца, самая непасрэдная

Жыхароў Мінскай вобласці даймаюць кажаны і змеі

Каментары да артыкула