БЕЛ Ł РУС

Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык з беларускай на расейскую + карэктар беларускай версіі + мадэратар каментаў

22.11.2025 / 16:32

Nashaniva.com

Увага: вакансія толькі для людзей з філалагічнай адукацыяй. Праца на поўную загрузку, спалучаць з працай на іншыя СМІ нельга. 

Будынак, у якім «Наша Ніва» месцілася ў 1907—1911 гадах. Фота: Наша Ніва

Працоўныя задачы камбінаваныя: гэта і карэктура беларускай версіі выдання, і пераклад з беларускай на расейскую мову, і мадэрацыя каментаў на сайце. Усё гэта робіцца адначасова, таму вакансія пасуе тым, хто здатны хутка пераключацца з адной задачы на іншую.

Спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ нельга. Загрузка будзе поўная, на частку стаўкі працаваць няможна. Праца пазменная (часам у першую палову дня, часам у другую).

Галоўнае — хуткадзейнасць, выдатнае веданне беларускай і расейскай моваў і працаздольнасць. Журналісцкая адукацыя не абавязковая, але філалагічная — абавязковая.

На гэты момант мы дзеля бяспекі працуем толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. У якой краіне вы жывяце — няважна, работа анлайн. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Выдатны калектыў, у якім лёгка расці і развівацца.

Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць, на nivanasha@proton.me. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула