БЕЛ Ł РУС

У Латвіі мінімальны заробак павялічыцца да 780 еўра

22.11.2025 / 10:43

Nashaniva.com

З 1 студзеня 2026 года мінімальны месячны заробак павялічыцца з 740 еўра да 780 еўра.

Міністр дабрабыту Рэйніс Узульніекс адзначыў, што павышэнне мінімальнай зарплаты «паказвае прыхільнасць урада да паступовага павышэня ўзроўню жыцця насельніцтва і скарачэнню няроўнасці даходаў», піша Delfi.

У мінулым годзе ў Латвіі ў сярэднім 117 895 работнікаў (15,3%) атрымлівалі мінімальны заробак або ніжэй. Трыма гадамі раней гэты паказчык быў на 4,1 працэнта вышэй (19,4%).

У Беларусі мінімальны заробак за кастрычнік склаў 752,52 рубля па сярэднім курсе еўра за мінулы месяц гэта 216,5 еўра. З 1 студзеня 2026 года мінімалка ў Беларусі будзе 858 рублёў, то-бок 247 еўра.

Чытайце таксама:

Сярэдні гадавы заробак у ЕС вырас на 5,2%, лідзіруе Люксембург. Літва і Эстонія ў сярэдзіне спісу

Мінімальны заробак у Літве можа вырасці да 1198 еўра

Каментары да артыкула