БЕЛ Ł РУС

Маладую маці з Ліды, якая толькі што нарадзіла, асудзілі за палітыку

22.11.2025 / 15:19

Nashaniva.com

25‑гадовую Галіну Анушчанка абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Галіна Анушчанка. Фота з яе старонкі Укантакце

Галіне Анушчанка 25 гадоў. Родам яна з Рэчыцы. У 2018‑м скончыла Гомельскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж па спецыяльнасці «лабарант хімічнага аналізу, гальванік». Неўзабаве дзяўчына нарадзіла дачку.

Пасля Галіна выйшла замуж і пераехала ў Ліду. Нядаўна ў сацсетках яна выкладала фота немаўляці — хутчэй за ўсё, гэта яе другое дзіця, народжанае зусім нядаўна.

Невядома, ці трымалі Галіну за кратамі, але асудзілі яе нядаўна па ч.1 і ч.2 артыкула 361‑4 — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Мяркуючы па тым, што Галіна дададзеная ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» побач з іншымі асуджанымі па справе Гаюна, яе судзілі за тое самае, што і астатніх. Невядомыя ні сутнасць абвінавачанняў, ні дакладны прысуд, толькі тое, што Галіне Анушчанка прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Каментары да артыкула