БЕЛ Ł РУС

Пасля двух дзён спакою на межах Беларусі зноў з'явіліся мігранты

21.11.2025 / 22:21

Nashaniva.com

Пасля двух дзён спакою на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам зноў былі зафіксаваныя спробы незаконнага пераходу. Паводле аператыўных даных памежных службаў, якія прааналізавала выданне «Позірк», 20 лістапада Польшча і Латвія паведамілі пра аднаўленне актыўнасці мігрантаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Straż Graniczna

Латвія зафіксавала 16 спробаў незаконнага пранікнення. Польшча паведаміла пра «больш за дзесяць» выпадкаў, а дакладныя лічбы абяцаюць апублікаваць 22 лістапада.

Падляскае аддзяленне польскай памежнай службы асобна паведаміла пра чатыры спробы, калі групы мігрантаў, заўважыўшы польскія патрулі, вярнуліся «ўглыб Беларусі».

Да гэтага Польшча не фіксавала падобных выпадкаў тры дні (17—19 лістапада), а Латвія — два (18 і 19 лістапада).

Толькі на беларуска-літоўскім участку мяжы сітуацыя застаецца спакойнай: там не адзначаецца міграцыйнай актыўнасці з 1 лістапада.

Чытайце таксама:

Другі дзень запар з Беларусі ў Еўрасаюз не спрабуе прабіцца ніводзін мігрант

«Пасля няўдалай кавалерыйскай атакі ў форме закрыцця межаў суседзі Беларусі могуць выбраць варыянт мірнага суіснавання з рэжымам»

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы

Спробы нелегальнага пераходу мяжы з Польшчай у апошнія дні амаль спыніліся

Каментары да артыкула