БЕЛ Ł РУС

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць

21.11.2025 / 20:31

Nashaniva.com

Нядаўна стала вядома, што Беларуская чыгунка адмяняе прыгарадныя цягнікі з Ліды на памежную з Літвой станцыю Беняконі. Тады ж на чыгуначных форумах прыкмецілі, што ў новым раскладзе на 2026 год няма знакамітых прычапных вагонаў Мінск — Друя, якія ідуць да самай мяжы Латвіі. Пошук па сістэме раскладаў паказваў: цягнікі прызначаныя ў абарачэнне толькі да 13 снежня 2025-га, пасля гэтай даты па маршруце Мінск — Друя, Друя — Мінск і па прамежкавых станцыях цягнікі не выдаваліся зусім. Узнікла падазрэнне, што гэтыя цягнікі таксама хочуць адмяніць. Але пакуль што абышлося, піша Blizko.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер гэтыя цягнікі ў раскладзе ўжо з'явіліся. На дні, якія прымыкаюць да навагодніх святаў, даюцца канкрэтныя даты курсіравання цягнікоў, а далей проста пазначана: па суботах і нядзелях.

Blizko.by праверыў расклад на розныя дні і знайшоў цягнікі з Мінска ў Друю і назад, а таксама з прамежкавых прыпынкаў.

Праўда, квіткі на іх купіць пакуль нельга: цана не адлюстроўваецца, сістэма выдае «месцаў няма».

А вось прыгарадны дызель-цягнік Круляўшчызна — Лынтупы на просты запыт усё гэтак жа сама не выдаецца, яго можна ўбачыць толькі пры пошуку раскладу па прамежкавых станцыях (Паставы, Гадуцішкі і іншыя).

Чытайце таксама:

Новы графік БЧ скасоўвае два цягнікі ў Віцебскай вобласці. Без чыгункі застануцца і некаторыя райцэнтры

У вёску на Гродзеншчыне больш не ходзіць дызель. Рэакцыя чыноўнікаў дабіла жыхароў

Вогненны цягнік пад Брэстам: калі хацеў у Маларыту, а трапіў у Хогвартс

Каментары да артыкула