БЕЛ Ł РУС

Украіна запатрабавала выключыць з мірнага плана пункт аб правядзенні аўдыту міжнароднай дапамогі, атрыманай падчас вайны

21.11.2025 / 10:38

Nashaniva.com

Такая праверка можа выявіць магчымыя выпадкі карупцыі.

Кіеў, ілюстрацыйнае фота

Улады Украіны патрабуюць змяніць адзін з ключавых пунктаў мірнага плана, падрыхтаванага ЗША, паведаміў The Wall Street Journal высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік.

Паводле яго слоў, украінскі бок хоча прыбраць з мірнага плана палажэнне аб аўдыце міжнароднай дапамогі, атрыманай падчас вайны. Прадугледжвалася, паведаміў ён, што такая праверка выявіць магчымыя выпадкі карупцыі. Аднак Украіна настойвае на фармулёўцы аб «поўнай амністыі за свае дзеянні падчас вайны», заявіў крыніца выдання.

Афіцыйна ўлады Украіны пакуль толькі абвясцілі, што атрымалі мірны план ад ЗША і знаёмяцца з ім.

Чытайце таксама:

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

ЗША патрабуюць ад Украіны пагадзіцца на мірны план Уіткафа-Дзмітрыева да 27 лістапада

У Еўропе план Трампа па Украіне лічаць дрэнным

Каментары да артыкула