Вэнс выказаўся за аднаўленне гандлёвых і культурных абменаў паміж Украінай і Расіяй
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс выказаў меркаванне, што Украіна і Расія пасля ўсяго таго, што адбылося і адбываецца, могуць і павінны аднавіць эканамічныя і нават культурныя кантакты. Пра гэта ён заявіў падчас выступлення ў Вашынгтоне.
Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images
«Ведаеце, ён [прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. — Рэд.] — здаравяк, але ён не жорсткі чалавек. Думаю, ён на фундаментальным узроўні не разумее, што такое гвалт.
[Ён так разважае:] «Чаму б вам не перастаць забіваць адзін аднаго і не пачаць гандляваць адзін з адным? Чаму, замест таго каб расіяне і ўкраінцы забівалі адзін аднаго, ім, насамрэч, не паспрабаваць наладзіць бізнэс адзін з адным? Пачаць падарожнічаць паміж краінамі? Займацца якім-небудзь культурным абменам?». Так ён гэта фундаментальна бачыць», — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША.
Таксама ён лічыць, што Дональд Трамп у выпадку ўрэгулявання ўкраінскага крызісу быў бы варты Нобелеўскай прэміі міру.
Чытайце таксама:
Мірны план Трампа прадугледжвае зняцце з Расіі санкцый і яе поўнае вяртанне ў сусветную эканоміку
«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША
ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны
Ключавы абаронца Украіны генерал Келаг можа пайсці ў адстаўку
Зяленскі паведаміў, што афіцыйна атрымаў ад ЗША праект мірнага плану