Ціханоўская вітала адкрыццё мяжы Літвы з Беларуссю
Дэмакратычная лідарка Беларусі пракаментавала рашэнне ўрада Літвы датэрмінова адкрыць мяжу з Беларуссю. Літва аднаўляе пункты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» з заўтрашняга дня.
Фота: Marek Antoni Iwanczuk NurPhoto via Getty Images
«Я вітаю рашэнне Літвы датэрмінова аднавіць працу памежных пунктаў пропуску. Адкрытыя межы пашыраюць магчымасці беларусаў і беларусак свабодна перасоўвацца, падтрымліваць сямейныя сувязі і заставацца адкрытымі да Еўропы. Мы працягваем працаваць з Еўрапейскім Саюзам, каб беларусы мелі магчымасць атрымліваць шматразовыя шэнгенскія візы і каб наш статус не быў прыраўнаваны да грамадзянаў Расіі.
Для захавання адкрытых межаў важна, каб рэжым Лукашэнкі спыніў правакацыі і не ізаляваў нашую краіну ад суседзяў», — сказала Святлана Ціханоўская.